Just Added
Беларускія Каляды
By Belarusians in Chicago
Overview
Традыцыйныя беларускія Каляды з абрадамі, гульнямі, танцамі і святочнай батлейкай!
Дабрачынная арганізацыя "Беларусы Чыкага" запрашае вас на незвычайнае і цёплае свята для ўсёй сям’і! Гэта сустрэча казкі, музыкі і традыцыі, дзе дзеці і дарослыя апынаюцца ў чароўным свеце беларускіх Каляд. ✨
У праграме:
- Святочная Калядная батлейка — тэатральнае прадстаўленне, дзе ажываюць калядныя гісторыі, героі і сапраўдныя цуды. Галоўны казачнік краіны Маляваныч стварае атмасферу чараўніцтва, а Сяржук Доўгушаў суправаджае батлейку жывой музыкай на беларускіх народных інструментах — калавай ліры, дудках, бубнах і жалейках;
- Традыцыйны калядны абрад з Зоркай, Мядзведзем, Жоравам і Казлом ці Казой — з аўтэнтычнымі маскамі, пераапрананнямі, удзелам усіх прысутных, смехам і жывой магіяй;
- Інтэрактыўная праграма ад Сяржука Доўгушава пад гукі ўнікальных беларускіх інструментаў;
- Зімовыя гульні, танцы, карагоды, сюрпрызы і розыгрышы, у якіх кожны можа стаць часткай дзеі.
Святкаванне адбудзецца 3-га студзеня ў Kitchen House Cafe па адрасу 341 E. Dundee Rd., Wheeling, IL 60090. Дзверы адчыняюцца а 4:30 pm. Калі ласка, прыходзьце сваечасова, каб замовіць ежу і напоі (асобны кошт) перад пачаткам праграмы.
Вельмі чакаем усіх на беларускіх Калядах!
Category: Holiday, Christmas
Good to know
Highlights
- 3 hours 30 minutes
- all ages
- In person
Refund Policy
Refunds up to 1 day before event
Location
Kitchen House cafe
341 East Dundee Road
Wheeling, IL 60090
How do you want to get there?
Organized by
Belarusians in Chicago
Followers
--
Events
--
Hosting
--